Новыя

Лепшыя серыі

Пра нас

Выдавецтва PILGRIM EDUCATION з’яўляецца лідарам рынку адукацыйных IT-тэхналогій.

Прыярытэтны накірунак вывучэнне ангельскай мовы як замежнай.

Мы лічым, что ангельская мова з’яўляецца найважнейшым інструментам укаранення прынцыпаў мультыкультурнасці дзеля ўзаемнага пранікнення, узбагачэння і развіцця масавай культуры.

Наша місія – папулярызацыя эфектыўных спосабаў засваення вучэбнага матэрыялу сярод выкладчыкаў, вучняў і бацькоў. Усе праекты выдавецтва ствараюцца ў строгай адпаведнасці з праўнымі дзяржаўнымі праграмамі па вывучэнні мовы.

Нашыя друкаваныя выданні з’яўляюцца састаўной часткай мультымедыйных камплектаў, у склад якіх уваходзіць кніга, сайт і электронны мабільны дадатак.

Мы даём мільёнам дзяцей з усяго свету магчымасць бясплатнага альтэрнатыўнага навучання ў хатніх умовах.

Інструментам навучання з’яўляецца прагляд відэакантэнту, адмыслова падабранага аптымальнымі па памеры блокамі.

Сацыяльная адказнасць – гэта прыярытэт выдавецтва. У краінах прысутнасці, з узгаднення і ў супрацы з Міністэрствамі адукацыі, выдавецтва рэалізуе праект «Роўныя магчымасці».

Праект палягае ў бясплатным забеспячэнні дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, тых, хто знаходзіцца на хатнім навучанні, сучаснай навучальнай літаратурай, якая створана і працуе пры дапамозе найноўшых ІТ-тэхналогій, што адкрываюць доступ да сістэмы відэаўрокаў.